Беларуская Служба

Расіяне 139 разоў атакавалі пазіцыі ўзброеных сілаў Украіны, спрабуючы прарваць абарону ў Пакроўску

18.08.2024 13:21
Усяго за апошнія суткі расійскія вайскоўцы панеслі страты 1170 чалавек. 
Ілюстрацыйны здымакEPA/GEORGE IVANCHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Расійскія вайскоўцы за суткі 139 разоў атакавалі пазіцыі ўзброеных сіл Украіны і спрабавалі прарваць абарону ў раёне Пакроўскага, дзе абаронцы адбілі 46 атак, паведамляе ў нядзелю Генштаб у сваім новым паведамленні ў Facebook.

«На Пакроўскім участку нашы абаронцы адбілі 46 штурмавых і наступальных атак агрэсара ў напрамках населеных пунктаў Мірнаград, Наватроіцкае, Наваягораўка, Градаўка, Мікалаеўка. Найбольшая канцэнтрацыя ўдараў праціўніка адбылася ў раёне Градаўкі, Мікалаеўкі ды Наваградаўкі, дзе праціўнік актыўна выкарыстоўваў штурмавую і бамбардзіровачную авіяцыю», — гаварыцца ў апошнім паведамленні.

«На Краматорскам напрамку акупанты 12 разоў нанеслі ўдары ў раёне населеных пунктаў Часаў Яр і Іванаўскае. Сітуацыя пад кантролем. На Тарэцкім напрамку праціўнік пры падтрымцы авіяцыі нанёс 19 удараў у раёне населенага пункта Паўночнае, Тарэцк і Залізное», — адзначылі ў Генштабе.

Усяго за апошнія суткі расійскія вайскоўцы панеслі страты 1170 чалавек. Таксама ўкраінскія абаронцы абясшкодзілі сем танкаў, сем баявых браняваных машын, 71 артылерыйскую сістэму, адну зенітную сістэму РСЗА, 38 тактычных беспілотных авіяцыйных комплексаў, 79 аўтамашын і дзве адзінкі спецтэхнікі расійскіх байцоў.

РАР/юл